Падатковая інспэкцыя Партызанскага раёну Менску аштрафавала на 4 727 330 рублёў намесьніка старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянціна Стэфановіча за няпоўную выплату падатку.
Намесьніка кіраўніка праваабарончага цэнтру "Вясна" Валянціна Стэфановіча аштрафавалі на 15% ад сумы нясплачанага падатку за 2009-2010 годы.
19 кастрычніка на паседжаньні ўдзельнікаў "пагадненьня шасьці" была абмеркавана сытуацыя, зьвязаная з заявай кіраўніка краіны пра тое, што выбарчае заканадаўства ў Беларусі мяняцца ня будзе. Выбары ў Палату прадстаўнікоў пройдуць не пазьней за верасень 2012 году.
Бізнэсовец Уладзімер Пефціеў накіраваў у Эўрапейскі суд пазоў супраць рашэньня Рады Эўразьвязу ўвесьці санкцыі супраць яго і зьвязаных зь ім кампаніяў. Напрыканцы сакавіка падаваў скаргу на санкцыі Эўразьвязу ў Эўрапейскі суд па правах чалавека Вадзім Гігін.
Папраўкі ў законы, якія тычацца замежнага фінансаваньня грамадзкіх арганізацый, правядзеньня масавых мерапрыемстваў, а таксама прапанаваныя папраўкі ў Закон аб КДБ выклікалі рэзкую крытыку ў грамадзтве.
Прыняцьцё рэпрэсіўнага заканадаўства будзе азначаць легалізацыю гвалтоўных мэтадаў барацьбы з палітычнымі апанэнтамі. Пра гэта заявілі лідэры арганізацый грамадзянскай супольнасьці Беларусі на адмысловай прэс-канфэрэнцыі ў Менску.
Папраўкі ў законы, зьвязаныя са зьнешнім фінансаваньнем партыяў і грамадзкіх арганізацыяў, правядзеньнем масавых мерапрыемстваў, праваабаронцы і прадстаўнікі дэмакратычнай апазыцыі лічаць палітычна матываванымі.
У прапанаваных папраўках у Крымінальны кодэкс, законы аб палітычных партыях і грамадзкіх аб’яднаньнях увага найперш аддаецца зьнешняму фінансаваньню партыяў і няўрадавага сэктару. Паводле праваабаронца Валянціна Стэфановіча, гэтыя артыкулы маюць яскрава палітычны характар.
12 кастрычніка ў офіс Партыі БНФ у Менску (Крапоткіна,93а) прыходзіў участковы Савецкага РУУС, які ўзяў тлумачэньні ў старшыні партыі Аляксея Янукевіча. Падставай стала скарга ЖРЭА, якое спаганяе з БНФ 19 мільёнаў рублёў.
11 кастрычніка апублікаваныя прозьвішчы 16 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС і чые рахункі і актывы павінны быць замарожаныя. Адпаведнае рашэньне прыняла 10 кастрычніка Рада міністраў замежных спраў Эўразьвязу. Камэнтуюць Уладзімер Халіп, Аляксандар Атрошчанкаў, Аляксандар Класкоўскі.
Сваякі і паплечнікі арыштаванага кіраўніка праваабарончага цэнтра "Вясна" Алеся Бяляцкага заклапочаныя тым, што ўжо больш за месяц не атрымліваюць ад яго лістоў.
Рада міністраў замежных спраў Эўразьвязу пастанавіла далучыць 16 асобаў да сьпісу 192-х беларускіх чыноўнікаў, неўязных на тэрыторыю ЭЗ. Іх банкаўскія актывы ў Эўропе замарожваюцца. Санкцыі Эўразьвязу працягнутыя да 31 кастрычніка 2012 году. Як ставяцца да гэтага ў Беларусі?
На 8 кастрычніка ў Беларусі заплянавана першая значная апазыцыйная акцыя гэтай восені - Народны сход. У Менску ён павінен адбыцца на плошчы Бангалор.
Апазыцыйныя палітыкі і праваабаронцы на сумеснай сустрэчы ў сядзібе АГП падлічылі, што ў Беларусі адбываюць турэмнае пакараньне 14 асобаў, прысуды якім палітычна матываваныя. Але толькі 11 зь іх прызнаныя палітвязьнямі.
З былым кандыдатам на прэзыдэнта Міколам Статкевічам сустрэўся адвакат. Ад Зьмітра Бандарэнкі з-за кратаў прыйшлі тры лісты. Маці Эдурда Лобава рыхтуецца да спатканьня з сынам.
У Страсбуры ў рамках сэсіі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы абмеркавана сытуацыя ў Беларусі. Падчас адмысловых слуханьняў выступіў новы дакладчык Асамблеі па Беларусі, эстонскі дэпутат Андрэс Хэркель.
Віцэ-прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі вылучаны на Нобэлеўскую прэмію міру за заслугі ў справе абароны правоў чалавека.
1 кастрычніка, прыкладна а 10:30 трое невядомых у цывільным напалі на лідэра АГП Анатоля Лябедзьку ў двары яго дому. Яго адвезьлі ў пастарунак, а потым выпусьцілі, паабяцаўшы, што пазьней выклічуць позвай.
"Фэдэральны ўрад Нямеччыны рэзка асуджае той факт, што ў Беларусі палітзьняволеныя ўсё яшчэ знаходзяцца ў турмах. Гэта супярэчыць дэмакратычным прынцыпам, якія існуюць у Нямеччыне і Эўропе і якія будуць зноў пацьверджаныя на саміце "Ўсходняга партнэрства".
Пасьля амаль двух месяцаў за мяжой намесьнік старшыні праваабарончага цэнтру "Вясна" Валянцін Стэфановіч вярнуўся ў Беларусь. Літва перадала афіцыйнаму Менску зьвесткі пра яго банкаўскія рахункі, як і пра рахункі старшыні "Вясны" Алеся Бяляцкага.
Загрузіць яшчэ