Праваабаронца Валянцін Стэфановіч, супраць якога заведзеная адміністратыўная справа за нявыплату падаткаў, увечары 29 верасьня вяртаецца ў Беларусь.
Уначы з 28 на 29 верасьня ў Менску плянуецца чарговая акцыя маўклівага пратэсту ў натоўпе заўзятараў, якія будуць вяртацца з футбольнага матчу. Ці прымальны і ці будзе дзейсным такі начны пратэст маўклівых рэвалюцыянэраў?
Улады Беларусі прысьпешваюць стварэньне падкантрольнай партыі "Белая Русь". Усьлед за Шкловам гэтую ініцыятыву падтрымалі ў Добрушы. Упершыню ідэю ператварэньня "Белай Русі" ў партыю агучыў старшыня Савету рэспублікі Анатоль Рубінаў у паездцы па Магілёўшчыне.
На зьезьдзе партыі "Адзіная Расея" Дзьмітрый Мядзьведзеў прапанаваў Уладзімера Пуціна на пасаду кандыдата ў прэзыдэнты Расеі. Якія гэта будзе мець наступствы для Беларусі?
Паводле сябра рады, старшыні БХК Алега Гулака, такія структуры, як грамадзка-кансультатыўная рада пры адміністрацыі прэзыдэнта, павінны былі б існаваць.
Сябра грамадзка-кансультатыўнай рады Станіслаў Багданкевіч вітаў рашэньне кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімера Макея распусьціць Раду, але ня згодны з матывацыяй.
22 верасьня ў восьмы раз у Менску адкрыліся «Тыдні Нямеччыны», якія праводзіць амбасада Нямеччыны ў Беларусі. Яны ўключаюць шэраг імпрэзаў у галіне культуры, мастацтва, мэдыяў і эканомікі.
З ініцыятывы літоўскага МЗС 18 беларускіх чыноўнікаў, зьвязаных зь перасьледам праваабарончага цэнтру "Вясна" і яго кіраўнікоў, будуць унесеныя ў нацыянальны сьпіс асобаў, якім забаронены ўезд у Літву.
21 верасьня ў цэнтры Менску адбылася маўклівая акцыя пратэсту, у якой узялі ўдзел дзясяткі чалавек. Плясканьне ў ладкі скончылася без затрыманьняў.
Вызваленьне і рэабілітацыя ўсіх палітвязьняў — гэта ўмова, якую Эўразьвяз ставіць, каб вярнуцца да дыялёгу. Пра гэта заявіла ў Менску на першай прэс-канфэрэнцыі кіраўніца прадстаўніцтва Эўрапейскага Зьвязу ў Беларусі, амбасадар Майра Мора.
Карэспандэнту "Свабоды" удалося датэлефанавацца да адпраўленага ў адстаўку з пасады генэральнага пракурора Рыгора Васілевіча.
На чарговай сэсіі Рады ААН па правах чалавека ў Жэнэве абмяркоўвалася сытуацыя ў Беларусі. На пасяджэньні прадставілі даклад Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека. Таксама адбылася імпрэза, прысьвечаная сытуацыі вакол арышту Алеся Бяляцкага.
Ня стала Галіны Сямдзянавай. Яна пайшла з жыцьця ў 64 гады ад цяжкой хваробы. Дэпутат Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня, адна зь лідэраў беларускай дэмакратычнай незалежніцкай апазыцыі.
У Менску абвяргаюць вінавачаньні ў тым, што Беларусь дапамагае Ірану абыходзіць санкцыі і выступае пасярэднікам пры закупе расейскіх тэхналёгій двайнога прызначэньня для Ірану ў абыход санкцыяў ААН. Такія падазрэньні былі выказаныя ў публікацыі Reuters са спасылкай на заходніх дыпляматаў.
У палацы культуры менскага трактарнага заводу працягвае працу чарговы зьезд Партыі БНФ. Што азначае безальтэрнатыўнае вылучэньне на пасаду старшыні партыі Аляксея Янукевіча? Ці будзе Партыя БНФ браць удзел у парлямэнцкіх выбарах? Як павялічыць уплыў партыі на грамадзтва?
Міжнародная фэдэрацыя правоў чалавека (FIDH) плянуе шэраг захадаў дзеля вызваленьня свайго віцэ-прэзыдэнта, кіраўніка праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага.
8 верасьня — Дзень беларускай вайсковай славы. Чаму гэтай даты не сьвяткуюць сёлета ў Беларусі?
У Маскве заяўляюць, што Лукашэнка выкарыстаў у сваіх мэтах ідэю дапамогі з боку АДКБ. А падзеі 19 сьнежня ў Менску — унутраная справа Беларусі. Што хаваецца за гэтымі заявамі?
Беларускія ўлады спаганяюць з намесьніка старшыні праваабарончага цэнтру "Вясна" Валянціна Стэфановіча каля 40 мільёнаў рублёў. Праваабаронцаў працягваюць дапытваць па справе Алеся Бяляцкага. Сваю салідарнасьць зь ім выказаў мэр Парыжу.
Месяц знаходжаньня пад арыштам кіраўніка беларускага праваабарончага цэнтру "Вясна", віцэ-прэзыдэнта FIDH Алеся Бяляцкага быў у шэрагу краінаў адзначаны акцыямі салідарнасьці. Чаму яны не адбыліся ў Беларусі?
Загрузіць яшчэ