У Менску абвяргаюць вінавачаньні ў тым, што Беларусь дапамагае Ірану абыходзіць санкцыі і выступае пасярэднікам пры закупе расейскіх тэхналёгій двайнога прызначэньня для Ірану ў абыход санкцыяў ААН. Такія падазрэньні былі выказаныя ў публікацыі Reuters са спасылкай на заходніх дыпляматаў.
Паводле замежных дыпляматаў, Беларусь робіцца ключавым элемэнтам дзейнасьці, якая вядзецца ў Іране па стварэньні ракеты клясу «зямля — зямля» і ядзернага патэнцыялу. Асабліва гэта тычыцца прыстасаваньняў для навігацыі і навядзеньня з катэгорыі вырабаў двайнога прызначэньня. Важнасьць Беларусі для Ірану ўзрастае ў сувязі з тым, што тэгеранскага рэжыму стала значна менш магчымасьцяў купляць такія вырабы ў краін тыпу Кітаю і Расеі, якія раней былі асноўнымі крыніцамі такіх закупаў. У артыкуле таксама падаецца канкрэтны прыклад. Паводле выведкі, беларускі бізнэсовец Юры Чарняўскі нібыта спрабаваў дамовіцца пра набыцьцё для сваёй кампаніі «ТМ-сэрвіс» у расейскай фірмы «Оптолинк» сакрэтнай тэхналёгіі, каб потым прадаць яе Ірану.
У размове з карэспандэнтам «Свабоды» Юры Чарняўскі такія падазрэньні назваў дрэнным жартам:
«Мне нават незразумелы прадмет нейкіх хваляваньняў і публікацый. Гэта проста звычайны папулізм, невядома дзеля якой мэты. Напэўна, проста правакацыя. Гэта звычайны палітычны папулізм і ня больш за тое».
Тым часам прадстаўнік «Оптолинк» паведаміў, што Юры Чарняўскі плянаваў набыць у «Оптолинка» інэрцыяльны вымяральны блёк IMU. Спадар Чарняўскі патлумачыў:
«Пачнем з таго, што ў нас яшчэ толькі плянуецца пастаўка такога вырабу ў Беларусь першы раз. Я думаю, што ў найбліжэйшыя некалькі месяцаў. На гэта адпаведным чынам атрыманы дазвол расейскіх і беларускіх кантрольных органаў для патрэбаў нашага Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўнівэрсытэту, для патрэбаў беларускай народнай гаспадаркі. Гэтыя пастаўкі яшчэ не рабіліся. Дасьць Бог, у наступным месяцы».
Наколькі можна быць упэўненым, што гэтыя тэхналёгіі ніхто ня вывезе зь Беларусі ў той жа Іран? Спадар Чарняўскі спаслаўся на беларускія і міжнародныя законы пра экспартны кантроль, якія выразна рэглямэнтуюць забароны, бо адносна Ірану ёсьць санкцыі, якія дзейнічаюць для ўсіх.
«Таму абыходзіць санкцыі нейкім чынам і парушаць — гэта парушэньне заканадаўства. Я ніколі не парушаў і не парушаю закону, таму і не зьбіраюся гэта рабіць».
Як спадар Чарняўскі ставіцца да таго, што гэтая зьдзелка стала так шырока вядомай?
«Я ня бачу праблемы. Гэта адкрыта. Па-першае, згаданы блёк IMU ня ёсьць абмежаваным для экспарту. То бок гэта прадукт цывільнага прызначэньня. Таму я ня ведаю, што за паніка і пра што гаворка».
Паводле спадара Чарняўскага, гэтая тэхналёгія застанецца ў Беларусі. Маўляў, выдаецца сэртыфікат канчатковага карыстальніка. І законы на гэты конт у Беларусі вельмі жорсткія.
У беларускім МЗС заявілі, што Беларусь заўсёды адказна ставілася да санкцыяў Рады бясьпекі ААН і ніколі ні пры якіх абставінах іх не парушала. Прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных адзначыў:
«Зьяўленьне такіх чутак — ня больш як чарговая „качка“, якая не адпавядае сапраўднасьці. Чарговы раз нашы нядобразычліўцы проста спрабуюць кінуць цень на рэпутацыю нашай краіны».
Паводле Савіных, на пачатку верасьня ў Беларусі пабывалі экспэрты ААН, якія вывучалі сыстэму экспартнага кантролю ў Беларусі і пацьвердзілі выкананьне ўсіх санкцыяў. «Так што нашыя зласьліўцы чарговы раз укляпаліся», — падсумаваў спадар Савіных.

Мне нават незразумелы прадмет нейкіх хваляваньняў і публікацый.