Вядомы праваабаронца, былы судзьдзя Гары Паганяйла пракамэнтаваў указ № 99 Аляксандра Лукашэнкі. Паводле гэтага ўказу скасоўваецца вайсковая пракуратура ў Памежнай службе, Ваенна-паветраных сілах і Супроцьпаветранай абароне, а таксама рэфармуецца структура сьледзтва ў пракуратуры. У прыватнасьці, некаторыя функцыі забіраюць ад раённай пракуратуры.