«Хто будзе цяпер на труп выяжджаць? Як правіла, выяжджаў на агляд трупа сьледчы раённай пракуратуры. Ён пачынаў першыя дзеяньні па замацаваньні сьлядоў злачынства. Калі цяпер такія справы ў маштабах раёну пяройдуць да сыстэмы МУС — гэта добра ці дрэнна? З аднаго боку, быццам нічога дрэннага няма. Сёньня прыблізна адзін узровень сьледчых як з органаў пракуратуры, гэтак і МУС, КГБ, ДФР. Цяпер спэцыялізацыя, якая прадугледжвалася раней, магчыма, ня так і патрэбная. Сьледчых рыхтуюць спэцыялізаваныя вышэйшыя навучальныя ўстановы, раз на 5 гадоў яны павышаюць кваліфікацыю ў адпаведных навучальных установах. Акрамя таго, існуе ведамасная сыстэма падвышэньня кваліфікацыі. Таму, магчыма, гэта проста патрэба перагледзець структуры органаў пракуратуры. Пакуль новая сыстэма не праявіла сябе, я ня бачу ў ёй сур’ёзнага нэгатыву. Пабачым, як праявіць», — пракамэнтаваў новы ўказ Гары Паганяйла.
Паводле Гары Паганяйлы, адмова ад асобных органаў вайсковай пракуратуры ў Памежнай службе, войсках ВПС і СПА — гэта не адмова ад пракурорскага нагляду ўвогуле, а толькі перадача гэтых функцый Вайсковай пракуратуры, якая захоўваецца.