Менская гарадзкая міліцыя пачала крымінальную справу па факце хуліганства ля Дома правасудзьдзя, дзе вынесьлі прысуд экс-кандыдату ў прэзыдэнты Андрэю Саньнікаву і судзяць экс-кандыдата Міколу Статкевіча ды іншых удзельнікаў Плошчы.
«Мэта такіх прысудаў — застрашэньне апазыцыі і яе параліч. І каб не вылучаліся кандыдаты на наступных выбарах, апроч тых, якія атрымалі адмашку ад дзейнай улады».
«Я ня веру, што Саньнікаву і іншым давядзецца столькі гадоў прасядзець у турме. Вельмі хутка ўсё мяняецца. І трэба зрабіць усё, каб гэта як мага хутчэй памянялася».
«Я не назваў бы гэта нават прысудам. Гэта незаконна захопленыя людзі, якім на пяць ці тры гады працягнулі пэрыяд іх незаконнага зьняволеньня».
«Ніхто і ня думаў, што ўлада будзе паводзіць сябе інакш. І справа ў іншым. Апроч абурэньня і шкадаваньня трэба дзейнічаць на прадмет іх вызваленьня».
Партызанскі раённы суд Менску скончыў сьледзтва па справе супраць Андрэя Саньнікава, Ільлі Васілевіча, Алега Гнедчыка, Фёдара Мірзаянава і Ўладзімера Яроменка. Судзьдзя аб’явіла перапынак да 13 траўня і сказала бакам падрыхтавацца да спрэчак. Сёньня ў судзе Андрэй Саньнікаў зрабіў заяву пра катаваньні ў СІЗА КДБ.
Прайшоў восьмы дзень працэсу над экс-кандыдатам у прэзыдэнты Андрэем Саньнікавым, Ільлём Васілевічам, Алегам Гнедчыкам, Фёдарам Мірзаянавым і Ўладзімерам Яроменкам. Падчас працэсу Саньнікаў зрабіць перапынак з-за кепскага самаадчуваньня.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заклікаў наводзіць парадак у грамадзтве ў зьвязку з абставінамі выбуху ў менскім мэтро 11 красавіка.
Грамадзянкі Расеі Любоў Захарава, Ірына Пайкачова і Кацярына Карасьцялёва, якія былі затрыманыя ўвечары 5 траўня ў Менску, павінны пакінуць Беларусь цягам 24 гадзінаў.
«Гэтыя прысуды рана ці позна будуць перагледжаныя. Гэта кожны раз настолькі сумна і балюча бачыць, як на тваіх вачах прымаюцца зусім нематываваныя рашэньні. А далей за імі ідуць чалавечыя лёсы».
«Гэтыя прысуды зьяўляюцца незаконнымі і павінны быць адмененыя. І мы настойваем на вызваленьні ўсіх асуджаных па 293-м артыкуле і прызнаем іх безумоўна палітвязьнямі».
«Мы маем справу не з спробай юрыдычна разабрацца ў той сытуацыі, якая здарылася 19 сьнежня, а выключна з палітычнай расправай, сыгналам тым, хто застаўся на волі, што любы пратэст, нават мінімальны, будзе жорстка карацца».
5 траўня ў Менску пачаліся новыя працэсы над удзельнікамі Плошчы, былымі кандыдатамі ў прэзыдэнты Ўладзімерам Някляевым і Віталём Рымашэўскім. Як ставяцца да гэтых працэсаў палітыкі, праваабаронцы і самі абвінавачаныя?
У Менску працягваюцца працэсы над палітвязьнямі. Як ставяцца да іх былы палітвязень Аляксандар Казулін і старшыня АГП Анатоль Лябедзька?
Экс-кандыдат у прэзыдэнты Рыгор Кастусёў назваў прысуд Зьмітру Бандарэнку, якога асудзілі сёньня на два гады калёніі агульнага рэжыму, несправядлівым і палітычным.
Зьмітра Бандарэнку асудзілі сёньня на два гады калёніі агульнага рэжыму. Яго жонка Вольга назвала прысуд жорсткім, ён будзе абскарджаны.
Лідэр партыі "Справядлівы сьвет" Сяргей Калякін пракамэнтаваў прысуд Зьмітру Бандарэнку, якога асудзілі сёньня на два гады калёніі агульнага рэжыму.
Віктар Івашкевіч пракамэнтаваў прысуд Зьмітру Бандарэнку, якога асудзілі сёньня на два гады калёніі агульнага рэжыму.
Аштрафаваныя за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце грамадзяне Нямеччыны і Польшчы будуць дэпартаваныя зь Беларусі. 25 красавіка ў Менску ў раёне менскай станцыі мэтро «Пушкінская» яны бралі ўдзел ў пікеце супраць будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Беларусі.
26 красавіка Фрунзенскі суд Менску аштрафаваў на 525 — 700 тысяч рублёў удзельнікаў пікету супраць будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Беларусі. Сярод пакараных грамадзяне Беларусі, Нямеччыны і Польшчы.
Загрузіць яшчэ