Менскі гарадзкі суд зацьвердзіў прысуд Цэнтральнага раённага суду Менска адносна былога дэпутата Менскага гарадзкога савету дэпутатаў Уладземра Карунаса, паведамілі ў судзе.
Судом пастаноўлена, што Уладзімер Карунас схіляў грамадзян да дачы хабару ў памеры 6 тысяч даляраў за станоўчае вырашэньне іх спраў у судах, а таксама атрымаў болей за 5 тысяч даляраў хабару за вырашэньне службовых пытаньняў.
Уладзімер Карунас асуджаны на 5 гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці.
Сам былы дэпутат сваёй віны не прызнаў і спрабаваў абскардзіць прысуд і Менскім гарадзкім судзе.