Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Куляшоў: Журналісты могуць правакаваць міліцыянтаў на грубасьць


Падчас прэсавай канфэрэнцыі міністра ўнутраных спраў Беларусі Анатоля Куляшова журналісты паскардзіліся яму на грубыя паводзіны міліцыянтаў падчас масавых акцыяў, калі тыя перашкаджаюць фотакарэспандэнтам і відэаапэратарам выконваць свае працоўныя абавязкі.


“Мне пра гэта нічога не вядома”, адказаў Анатоль Куляшоў і прапанаваў журналістам паведамляць асабіста яму пра такія выпадкі і дасылаць фотаздымкі тых супрацоўнікаў праваахоўных органаў, якія гэта робяць. Пры гэтым міністар не выключае, што гэта былі правакацыі з боку альбо саміх журналістаў, альбо ўдзельнікаў акцыяў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG