Заходняя Эўропа і ЗША робяць больш жорсткімі законы аб дронах. Але былыя камуністычныя краіны не сьпяшаюцца зачыняць неба для бесьпілётных апаратаў. Фатограф RFE/RL Эймас Чэпл карыстаецца гэтым і ўжо два гады робіць з дапамогай дронаў унікальныя фатаздымкі.
Усходняя Эўропа і Каўказ: віды зь бесьпілётнікаў
2
Ерэван, Армэнія. Сьнег на мэмарыяле Цыцэрнакабэрд, прысьвечаным памяці разьні армян у Асманскай імпэрыі ў 1915 годзе.
3
Масква, Расея. Красная плошча восеньскай раніцай.
4
Бальканскія горы, Баўгарыя. Закінуты помнік часоў камунізму на гары Бузлуджа (1441 м)
5
Замак Локет, Чэхія. У чэскай мове гэтае слова азначае "локаць" - ён нібы ўпіраецца ў раку, якая акаймоўвае горад.
6
Бухарэст, Румынія. Вялікі Палац парлямэнту ў цэнтры румынскай сталіцы.
7
Санкт-Пецярбург, Расея. Храм Спасу-на-Крыві восеньскім вечарам.
8
Асьвеньцім, Польшча. Рэшткі баракаў канцэнтрацыйнага лягеру часоў Другой сусьветнай вайны.
9
Будапэшт, Вугоршчына. Статуя Свабоды над Будапэштам. Манумэнт прысьвечаны тым, "хто ахвяраваў свае жыцьці дзеля незалежнасьці, свабоды і дабрабыту Вугоршчыны."
10
Брашаў, Румынія. Замак Бран, таксама вядомы як замак Дракулы.
11
Гагра, Абхазія. Расейскія адпускнікі загараюць на беразе Чорнага мора. Непрызнаная рэспубліка, якая абвясьціла незалежнасьць ад Грузіі - папулярны сярод расейцаў курорт.
12
Кошыцэ, Славаччына. Касьцёл Сьвятой Лізаветы.
13
Санкт-Пецярбург, Расея. Апалае лісьце ў Летнім Садзе.
14
Масква, Расея. Гатэль "Украіна", падсьветлены на заходзе сонца.
15
Масква, Расея. Статуя "Рабочага і Калгасьніцы".
16
Брно, Чэхія. Востры шпіль Сабора Сьвятых Пятра і Паўла дамінуе ў архітэктурным абліччы гораду.
17
Тбілісі, Грузія. Праваслаўная царква над ракой Кура.
18
Галі, Абхазія. Разбураны будынак унівэрсытэту на поўдні Абхазіі ля мяжы з Грузіяй.
19
Сафія, Баўгарыя. Катэдральны сабор Сьвятога Аляксандра Неўскага.