Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фільм «Пад шэрым небам» пра зьняволеных журналістаў Андрэеву і Ільяша зьявіўся на HBO і іншых стрымінгавых плятформах


Афіша да прэм’еры фільма «Пад шэрым небам» Мары Тамковіч
Афіша да прэм’еры фільма «Пад шэрым небам» Мары Тамковіч

Фільм «Пад шэрым небам» пра палітзьняволеную журналістку Кацярыну Андрэеву намінавалі на Эўрапейскую кінапрэмію 2025 году.

Мастацкі фільм «Пад шэрым небам» рэжысэркі Мары Тамковіч зьявіўся на шэрагу онлайн-пляцовак, у тым ліку HBO Max, Canal+, Polsat Box і іншых, паведаміў Белсат.

Прэм’ера фільму адбылася ў чэрвені 2024 году на кінафэстывалі Tribeca ў Нью-Ёрку. Раней фільм паказвалі толькі на фэстывалях і абмежавана ў некаторых кінатэатрах за межамі Беларусі. Цяпер яго можна паглядзець онлайн.

Фільм «Пад шэрым небам» заснаваны на рэальных падзеях. Ён апавядае гісторыю журналісткі «Белсату» Кацярыны Андрэевай і яе мужа Ігара Ільяша. Яны застаюцца палітычнымі зьняволенымі ў Беларусі. Фільм пра іх не дакумэнтальны, але грунтуецца на сапраўднай гісторыі, у тым ліку на размовах рэжысэркі з Ільяшом і з затрыманай разам з Кацярынаю журналісткай Дар’яй Чульцовай.

Фільм перамог на фэстывалі «Паўночнае зьзяньне» ў 2024 годзе, Мара Тамковіч атрымала прэмію за найлепшы дэбют на 49-м Фэстывалі польскіх мастацкіх фільмаў у Гдыні. Цяпер фільм намінавалі на «Эўрапейскае адкрыцьцё году» Эўрапейскай кінапрэміі. Вызначаць пераможцаў да 17 студзеня 2026 году.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG