Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва ўручыла ноту пратэсту беларускаму паверанаму. Зь Беларусі зноў паляцелі шары з кантрабандай, у выніку закрылі Віленскі аэрапорт


Віленскі аэрапорт, архіўнае фота
Віленскі аэрапорт, архіўнае фота

3 сьнежня ў МЗС Літвы выклікалі часовага паверанага ў справах Беларусі і ўручылі яму ноту пратэсту.

Прычынай сталі няспынныя гібрыдныя атакі кантрабандысцкімі шарамі з тэрыторыі Беларусі, якія парушаюць працу Віленскага аэрапорта і ствараюць пагрозу бясьпецы грамадзянскай авіяцыі. А таксама блякаваньне літоўскіх грузавікоў з прычэпамі, якім улады Беларусі не дазваляюць вярнуцца назад у Літву, вынікае з паведамленьня МЗС Літвы.

Літва запатрабавала, каб Беларусь

  • выконвала свае міжнародныя абавязальніцтвы,
  • забясьпечыла кантроль над сваёй паветранай прасторай і мяжой, каб спыніць там правапарушэньні,
  • прыняла меры для спыненьня міжнародных арганізаваных злачынстваў.


МЗС Літвы папярэдзіў, што калі ўлады Беларусі ня спыняць эканамічны шантаж і ня вернуць незаконна канфіскаваную маёмасьць, якая належыць грамадзянам і кампаніям Эўразьвязу, Літва паведаміць міжнародным арганізацыям пра рызыкі і пагрозы для міжнародных грузаперавозак у Беларусі.

Літоўскі бок заявіў, што пакідае за сабой права запусьціць юрыдычныя мэханізмы для прыцягненьня беларускай дзяржавы да адказнасьці і спагнаньня кампэнсацыі за прычыненую шкоду. А таксама прыняць іншыя контрамеры — на нацыянальным, эўрапейскім ды міжнародным узроўнях.

А 19:36 у гэты ж дзень Віленскі аэрапорт чарговым разам спыніў прыём і адпраўку рэйсаў праз пагрозу сутыкненьня самалётаў з кантрабандысцкімі шарамі, запушчанымі зь Беларусі.

Ад пачатку году ў паветраную прастору краіны ўварвалася больш як 600 шароў для кантрабанды і амаль 200 дронаў.

Пасьля аднаўленьня працы памежных пераходаў ужо шэсьць разоў прыпынялася праца аэрапорта ў Вільні з прычыны новых мэтэазондаў, якія ўрываліся ў паветраную прастору краіны з тэрыторыі Беларусі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG