Паводле яе слоў, прапануецца за гэта правапарушэньне прадугледзець толькі крымінальную адказнасьць (цяпер магчыма і адміністрацыйная — «Позірк»), ацэньваць маёмасьць падазроных і іх сваякоў, а таксама прадаставіць Службе расьсьледаваньня фінансавых злачынстваў права дзейнічаць як падразьдзяленьне «Aro» (група антытэрарыстычных апэрацый — «Позірк»).
Ругініене таксама прапанавала абмежаваць колькасьць продажу SIM-карт адной асобе, паколькі яны выкарыстоўваюцца для злачыннай дзейнасьці, у прыватнасьці, для запуску кантрабандных паветраных шароў.
Ёй вядомыя выпадкі, калі замежныя грамадзяне ў Літве набываюць па некалькі тысяч такіх карт. Акрамя таго, паводле слоў кіраўніка ўрада, чакаецца, што апэратары сотавай сувязі дапамогуць праваахоўным органам адсочваць, як выкарыстоўваюцца гэтыя карты.
Ругінене нагадала, што МЗС рыхтуе пакет больш жорсткіх санкцый ЭЗ супраць Беларусі, аб падтрымцы якіх 1 сьнежня заявіла кіраўніца Эўракамісіі Ўршуля фон дэр Ляен.
Таксама, паводле яе слоў, чакаецца візыт у Вільню і Менск спэцыяльнага пасланьніка прэзыдэнта ЗША па Беларусі Джона Коўла, аб намеры правесьці гутарку з якім Ругінене заяўляла 2 сьнежня.
Прэмʼер нагадала, што Генэральная пракуратура Літвы 1 сьнежня пачала расьсьледаваньне па факце аказаньня дапамогі іншай дзяржаве ў дзеяньнях, накіраваных супраць краіны. Размова ідзе аб кантрабандзе цыгарэт з Беларусі з дапамогай паветраных шароў.
- Па дадзеных МУС Літвы, з пачатку года па стане на 2 сьнежня ў паветраную прастору краіны ўварвалася 599 шароў для кантрабанды і 197 дронаў.
- Пасьля аднаўленьня працы памежных пераходаў Літва ўжо пяць разоў прыпыняла працу аэрапорта ў Вільні з прычыны новых мэтэазондаў, якія ўрываліся ў паветраную прастору краіны з тэрыторыі Беларусі.
- У канцы кастрычніка Вільня закрыла памежныя пункты пропуску, дамагаючыся такім чынам рэакцыі Менска на масавы прылёт з Беларусі паветраных шароў з кантрабандай, якія перашкаджалі ў тым ліку грамадзянскай авіяцыі Літвы.
- Памежныя пераходы аднавілі працу 20 лістапада. За тры тыдні, пакуль яны былі зачыненыя, рэжым Лукашэнкі пасьпеў узмацніць жорсткасьць правілаў знаходжаньня ў краіне літоўскага грузавога транспарту, увязаўшы іх з працай пунктаў пропуску. У Беларусі затрымалася каля 1,3 тыс. зарэгістраваных у Літве грузавікоў, якія ня могуць выехаць з краіны нават пры адкрытай граніцы.
- Пры гэтым Менск настойвае, што далейшыя перамовы з Вільняй па гэтым пытаньні павінны весьціся на палітычным узроўні, Літва (прынамсі публічна) спрабуе пазьбегнуць гэтага. Такія кантакты, на думку ўладаў балтыйскай дзяржавы, будуць азначаць легітымацыю беларускага рэжыму.
Форум