Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка з Альжыру зноў накіраваўся ў Аман, не заяжджаючы ў Менск


Аляксандар Лукашэнка і султан Аману Хайтам бін Тарык аль-Саід. Архіўнае фота
Аляксандар Лукашэнка і султан Аману Хайтам бін Тарык аль-Саід. Архіўнае фота

Аляксандр Лукашэнка, які прыбыў з Амана ў Альжыр 2 сьнежня, зноў вяртаецца ў Маскат.

Там у яго «у бліжэйшыя дні заплянаваны шэраг непублічных сустрэч для абмеркаваньня ў практычнай плоскасьці найважнейшых праектаў з комплексу двухбаковага супрацоўніцтва Беларусі і Амана».

Пра гэта паведаміў неафіцыйны канал яго прэс-службы.

Сьцьвярджаецца, што гэта — «праца ў разьвіцьцё перамоў на вышэйшым узроўні, якія прайшлі ў панядзелак». На 6 сьнежня заплянавана яшчэ адна сустрэча з султанам Амана, якая «падвядзе вынік усіх праведзеных перамоваў».

Лукашэнка прыбыў у Аман увечары 28 лістапада, аднак на публіцы зьявіўся толькі на кароткі час 1 сьнежня — перад закрытымі перамовамі з султанам Хайтамам бін Тарыкам аль-Саідам.

2 сьнежня ён зьехаў з Амана ў Альжыр.

Аб сваёй дамоўленасьці з прэзыдэнтам Альжыра Абдэльмаджыдам Тэбунам давесьці беларускі тавараабарот з гэтай краінай да 500 млн долараў заявіў пасьля перамоваў з ім Лукашэнка.

Сустрэчы з кіраўнікамі абедзьвюх дзяржаў дэ-факта мелі закрыты характар. Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня Павал Латушка ахарактарызаваў паездку Лукашэнкі ў Аман не як рабочую, як было заяўлена беларускім бокам, а як прыватны візыт. На перамовах Лукашэнкі і ягоных сыноў Віктара і Мікалая з султанам гэтай дзяржавы адсутнічалі дзяржаўныя сьцягі краін, адзначыў палітык на сваім ютуб-канале.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG