Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея забараніла прадукцыю з малой радзімы Лукашэнкі


Александрыя
Александрыя

Расейскі «Россельхознадзор» увёў абмежаванні на пастаўкі мясной прадукцыі з некалькіх беларускіх прадпрыемстваў, у тым ліку з цэху «Александрыйскае», які знаходзіцца ў Шклоўскім раёне.

Каўбасны цэх па вытворчасці мясапрадуктаў дзейнічае ў аграгарадку Александрыя — на малой радзіме Аляксандра Лукашэнкі. Падчас візыту на прадпрыемства летась Лукашэнка заявіў, што ў яго былі ўкладзены «немалыя рэсурсы» — амаль Br 40 млн.

Чарговае прадпрыемства з «чорнага спісу» Расеі — ААТ «Гомельскі мясакамбінат», адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў такога роду ў краіне.

У прадукцыі гэтых прадпрыемстваў спецыялісты «Россельхознадзора» нібыта выявілі бактэрыі групы кішэчнай палачкі. Прычым нядобрыя мікраарганізмы выяўлялі неаднаразова, таму прадукцыю забаранілі.

Яшчэ шэраг беларускіх прадпрыемстваў узяты пад узмоцнены лабараторны кантроль.

Афіцыйны Менск рашэнне Масквы пакуль не камэнтаваў.

Раней беларускія чыноўнікі неаднаразова заяўлялі, што Расея імкнецца абароніць уласных вытворцаў мясной прадукцыі і кантраляваць імпарт.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG