Паводле «ПРАЙМ-ТАСС», Эўразійскі банк разьвіцьця лічыць заўчасным вылучэньне трэцяга траншу крэдыту ЭўрАзЭС Беларусі. Асноўныя прэтэнзіі палягаюць у тым, што Беларусь ня выканала абавязкаў па зьніжэньні ўзроўню фінансаваньня дзяржаўных праграмаў з эмісійных крыніцаў, заявіў начальнік аддзелу сацыяльна-эканамічнай палітыкі банку Алішэр Мірзоеў.
Паводле Алішэра Мірзоева, Беларусь перавысіла паказьнік інфляцыі адносна узроўню валавага ўнутранага прадукту, які быў закладзены ва ўмовы выдзяленьня крэдыту, і зараз трэба будзе прымаць дадатковыя захады для стабілізацыі сытуацыі, а гэта можа паўплываць на тэрміны выдачы трэцяга траншу крэдыту.
Беларусь разьлічвала атрымаць трэцюю частку крэдыту ад ЭБР у лютым 2012 году.